15 сакавіка 2022 года Кацярыну затрымалі ў пад’ездзе яе дома і змясцілі ў СІЗА.
У чэрвені 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля агалошвання прысуду яе вызвалілі ў зале суда.


