13 верасня 2020 года, падчас «Маршу герояў», у Брэсце адбылася акцыя пратэсту: людзі спявалі і вадзілі карагоды на скрыжаванні, пакуль іх не разагналі вадамётам. Узбуджаную пасля яе крымінальную справу назвалі «справай карагодаў», да траўня 2022 года па ёй асудзілі больш за сто чалавек.
У траўні 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтай акцыі, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.




