Ягор быў затрыманы 6 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У лістападзе таго ж года яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.


