Ягор — былы следчы, больш за шэсць гадоў працаваў у Следчым камітэце, займаўся эканамічнымі злачынствамі. У 2019 годзе звольніўся, заняўся спартовай аналітыкай і планаваў пераход у IT.
11 чэрвеня 2021 года яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а 8 кастрычніка таго ж года прысудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Падставай абвінавачання сталі фатаграфіі з Маршам 23 і 30 жніўня 2020 года ў Мінску, якія сілавікам перадаў мужчына, які раней праходзіў па справе, расследаванай самім Ягорам.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



