Ягор — галоўны рэдактар сайта "Наша Ніва" (nn.by), працуе ў выданні з 2009 года. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года Ягора прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў цалкам кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






