44-гадовага грамадзяніна Латвіі, які быў часова зарэгістраваны ў Мінскай вобласці, абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, распальванню іншай сацыяльнай варожасці, абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі.
На кожнае паседжанне прыходзіла консул Латвіі. Падчас працэсу высветлілася, што палову "доказаў" следчыя памылкова выцягнулі з латышскіх чатаў. Акрамя таго частка артыкулаў спачатку былі прад'яўлены надумана : амаль усе каментарыі пісаліся з тэрыторыі Латвіі, у латышскіх зачыненых бізнэс-чатах, у якіх складаліся толькі латышы.
21 чэрвеня 2025 года Дзмітрый быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага.


