Зміцер, былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», быў затрыманы 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Першапачаткова яго змясцілі пад варту на 72 гадзіны ў рамках крымінальнай справы па артыкуле «арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх», аднак на волю ён не выйшаў і праз 10 сутак быў пераведзены ў СІЗА. Пазней абвінавачанне было зменена на ўхіленне ад выплаты падаткаў.
У лістападзе 2021 года стала вядома, што Дзмітрыю таксама прад'явілі абвінавачанне ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў", прыгаварылі да пазбаўлення волі, прызначылі буйны штраф і забаранілі займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
16 верасня 2026 года быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.




