Зміцер, кранаўшчык стрыжнёвага ўчастка МТЗ, быў затрыманы 16 верасня 2021 года супрацоўнікамі КДБ у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
Дата і прысуд невядомыя, як мяркуецца, асуджаны за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску.
У верасні 2022 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні кампенсацыі ўрону, нанесенага КТУП «Мінсктранс».

