Займаўся вырабам цацак з дрэва. Вёў групу ва "Вконтакте", у якую ўваходзілі рамеснікі.
З 2020 г. пачаў пісаць у групе, у якой было каля 6 тыс. удзельнікаў, крытычныя паведамленні аб сітуацыі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Перайменаваў гурт на "Беларусь без хамства". Пасля 2021 г. актыўнасць у групе паменшылася, але з пачаткам ваенных дзеянняў у Украіне Дзмітрый пачаў выступаць у ёй супраць вайны. Групу ў выніку прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
4 красавіка 2023 года Змітра затрымалі і адправілі адбываць арышт у 15 сутак, які прыгаварылі раней. Аднак пасля арышту ён на волю не выйшаў.
16.02.2024 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
