Па матэрыялах абвінавачання, Зміцер і яго жонка Ганна, даведаўшыся, што ў Мінску будзе праходзіць масавае мерапрыемства, прыехалі ў горад, у раён гандлёвага цэнтра "На Нямізе", і разам з іншымі прайшлі па праспекце Пераможцаў да Стэлы, а затым і далей, да гатэля "Вікторыя", дзе калону спынілі супрацоўнікі міліцыі. Падчас шэсця яны выкарыстоўвалі ў якасці пратэстнага сімвала бел-чырвона-белы сцяг і блакавалі рух транспарту, бо выйшлі з іншымі ўдзельнікамі акцыі на праезную частку праспекта.
Да суда жонкі знаходзіліся ў СІЗА № 1 Мінска. Падчас судовага працэсу абодва прызналі сваю віну.
