Зміцер быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У красавіку 2023 года стала вядома, што Дзмітрыю было прызначана дадатковае пакаранне - 5 месяцаў пазбаўлення волі. Па звестках вызваленых палітвязняў, яго таксама асудзілі па артыкуле 209 КК РБ.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года пасля заканчэння тэрміну пакарання, прызначанага судом.














