Дзмітрый Саўханаў з'яўляецца родным братам Марата Саўханава, які ў лютым 2023 года загінуў ва Украіне, ваюючы на баку расійскіх акупацыйных войскаў.
Вядучай паседжання ў судзе Светлагорскага раёна зноў была Крысціна Касьянава. Яна разглядала абвінавачанне Дзмітрыя Саўханава па ч. 2 арт. 367, якім улады караюць за паклёп на Лукашэнку.
Такім чынам улады парушылі права Саўханава на разгляд ягонай справы незалежным і бесстароннім судом. Бо грамадзянка Касьянава знаходзіцца ў стане працоўнай залежнасці ад асобы, на якую Саўханаў нібыта навёў паклёп: менавіта Лукашэнка сваім указам прызначыў Касьянаву на пасаду суддзі і пры незадаволенасці яе дзеяннямі толькі ён жа можа яе з той пасады звольніць.


