Зміцер, былы супрацоўнік юрыдычнага аддзела «Белгазпрамбанка», быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.