Зміцер, інвалід па слыху (глуханямы), быў асуджаны ў верасні 2021 года за «абразу Лукашэнкі», «абразу прадстаўнікоў улады» і «пагрозу гвалту ў дачыненні да суддзі». Па версіі абвінавачання, ён з дапамогай кампутара размясціў у тэлеграм-канале фота Лукашэнкі з негатыўнай ацэнкай, публікаваў абразлівыя паведамленні ў адрас прадстаўніка ўлады ў кастрычніку 2020 года і заклікі да гвалтоўных дзеянняў супраць намесніка старшыні суда ў лютым 2021 года.
У зале суда Зміцер быў узяты пад варту, у яго забралі слыхавы апарат.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


