З сацсетак стала вядома, што Зміцеру Шлетгаўэру 22 гады. Ён нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.
Крыху менш за год палітвязня ўтрымлівалі за кратамі. Па інфармацыі праваабаронцаў, таксама быў затрыманы і брат Зміцера, але пазней яго дэпартавалі ў Расею.
У пачатку восені Зміцера накіравалі адбываць тэрмін у Магілёўскую калонію № 15. У хуткім часе пасля этапу яго знайшлі памерлым. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.
Падчас суда ў Зміцера Шлетгаўэра нарадзілася дзіця.


