Вядома, што справа Дзмітрыя шмат у чым сфабрыкаваная, некаторыя яго дзеянні былі спецыяльна справакаваныя супрацоўнікамі спецслужбаў.
Праваабаронцам вядома , што пад вартай мужчына ўтрымліваецца прыкладна са снежня 2023 года. Адразу яго ўтрымлівалі ў мінскім СІЗА-1, а потым этапіравалі ў брэсцкае СІЗА. Яму прысудзілі 20 гадоў пазбаўлення волі, першыя 5 гадоў з іх на турэмным рэжыме.
Вядома, што Асіюк жыў у Бярозе, у яго ёсць дачка.













