Дзмітрыю Буланаву 32 гады. Ён з Брэста і ўсё жыццё займаўся шахматамі. Цяпер займае 28-е месца сярод усіх беларускіх ігракоў і мае званне майстра FIDE.
У 2020-м Зміцер з калегамі стварылі гурт «Свабодныя шахматысты Беларусі» і пачалі выступаць пад бел-чырвона-белым сцягам. Разам з камандай, у якую ўваходзяць адны з наймацнейшых беларускіх шахматыстаў, двойчы выйгралі шахматную Бундэслігу.
У ліпені 2023 года Дзмітрыя затрымаў ГУБАЗіК. Яму ставяць у віну ўдзел у пратэстах, рэгістрацыю ў плане «Перамога» і перасылку экстрэмісцкіх матэрыялаў (але часта сілавікі прымушаюць людзей агаворваць сябе на камеру). Мужчыну адпусцілі праз тры дні знаходжання ў ІЧУ пад падпіску аб нявыездзе.
Выйшаў на волю ў лістападзе 2025 г.



