Па версіі дзяржабвінавачання , Дзмітрый Гарбуноў у чэрвені 2021 года ў Інтэрнэце пад фатаграфіяй лідскага міліцыянера Кацілы Антона Анатольевіча напісаў каментар са словам «мудзіла».
Пра Кацілу апазіцыйныя тэлеграм-каналы пісалі, што той удзельнічаў у затрыманні актывіста Вітольда Ашурка (актывіст пазней памёр у калоніі).
Публічная абраза Лукашэнкі, на думку абвінавачання, таксама здарылася ў інтэрнэце, у жніўні 2022 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

