Зміцер быў прызнаны вінаватым 3 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за тое, што, паводле версіі абвінавачання, у чэрвені 2021 года сарваў дзве дзярж. сцяга: на будынку крамы "Еўраопт" і на дзіцячым садку ў Заводскім раёне горада Мінска. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, і ён пачаў адбываць пакаранне з канца верасня.
У студзені 2022 года Зміцер быў асуджаны паўторна па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад фатаграфіяй прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай. Вядома, што канчатковае пакаранне прызначанае шляхам паглынання меней строгага пакарання стражэйшым.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
