Дзмітрыя затрымалі ўвечары ў сябе дома супрацоўнікі КДБ. Як мяркуецца, Дзмітрыю інкрымінуецца арт. 407 КК (выдаванне звестак папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння). Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе» буслы ляцяць", фігурантам якога ўчора вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітвязню Алену Маліноўскую.
