Дзмітрый быў затрыманы восенню 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абразу прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.











