Прапагандысты паведамлялі аб затрыманні "кур'ераў фонду BYSOL". Размова пра Дзмітрыя Кавалёва , Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова, якія знаходзяцца ў СІЗА. Сцвярджаецца, што гэтыя людзі перадавалі грошы сем'ям палітвязняў.
Таксама ў сваім фільме прапагандысты паказалі жанчын, якія нібыта былі "кур'ерамі" "Байхэлп" і "DissidentBY". У якім статусе яны знаходзяцца - невядома.

