У 2007 годзе Дзмітрый скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і з 2009 года працаваў у сферы турызму, апошнім часам — візавым спецыялістам у адной з прыватных турыстычных фірм.
Быў затрыманы і асуджаны па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» і «распальванні варожасці», прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.



