У 2020—2021 гадах Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыка і адваката Максіма Знака.
Пасля вынясення прысуду Бабарыку ў ліпені 2021 года Лаеўскага выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Сам ён тады напісаў, што рашэнне прынялі "за просьбу аб апраўданні людзей".
Яшчэ раней, у 2011—2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы ён пад ціскам на некалькі год пакінуў адвакатуру.
У 2026 годзе нагодай для абвінавачванняў сталі інтэрв'ю, якія ён даваў розным незалежным беларускім медыям. Змітра ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Ініцыятыва "Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека" прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 21 жніўня 2026 года. Паводле звестак ведамства, дачыненне да ініцыятывы маюць Лаеўскі Дзмітрый, Колесава-Гудзіліна Марыя, Пыльчанка Уладзімір, Лішанкова Таццяна, Мацкевіч Наталля, Лепрэтар Дзмітрый. Міжнародныя юрыдычныя асацыяцыі выпусцілі заяву наконт гэтага.


