Згодна з матэрыяламі справы, 27.02.2022 года 36-гадовы Дзмітрый падчас правядзення рэспубліканскага рэферэндуму знаходзіўся на выбарчым участку, нібыта ў стане алкагольнага ап'янення, атрымаўшы бюлетэнь для галасавання, учыніў на ім непрыстойны надпіс у адрас кіраўніка дзяржавы. Затым, не апусціўшы бюлетэнь у скрыню для галасавання, абвінавачаны прад'явіў яго ў разгорнутым выглядзе членам камісіі, чым парушыў працу выбарчага ўчастка.
На бюлетэні быў знойдзены надпіс: «Лукашэнка і Пуцін...»; «Лукашэнка і Пуцін…» у перакручаным выглядзе.
Прадстаўнік абвінавачання запытаў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з улікам амністыі гэты тэрмін скараціць на адзін год.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.