Палітзняволеныя

Зміцер Рыгоравіч Самсонаў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Падпалкоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны.

Суд доўжыўся тры месяцы ў закрытым рэжыме.

Пра гэтую справу і самога Самсонава вядома няшмат. Да восені 2020-га Дзмітрый працаваў у Галоўным упраўленні ваеннай разведкі Мінабароны ў званні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. гэтае ўпраўленне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслухоўкам.

Вядома, што Змітра затрымалі ў 2020-м годзе і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Суд над ім доўжыўся з 4 кастрычніка ў закрытым рэжыме, бо ў матэрыялах справы змяшчалася інфармацыя, якая змяшчае сакрэтную інфармацыю.

Прысуды

Вырак суда 26.01.2022
19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Таццяна Мікалаеўна Фалькоўская
Таццяна Мікалаеўна Фалькоўская
Суддзі11 ліпеня 1971
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
26.01.2022
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Рыгоравіч Самсонаў
У зняволенні:
Родны горад:
Мінск
Адрас для лістоў:
Няма інфармацыі
Артыкулы:

Храналогія

  1. 2020
  2. ~23.10.2020

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  3. 2022
  4. 26.01.2022

    Вырак суда 26.01.2022

    19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Мінскі гарадскі суд

  5. ~15.04.2022

    Змяненне статусу

    У зняволенні