Зміцер быў асуджаны за "абразу" суддзі Лідскага раённага суда Філатава, вядомага сваімі прысудамі па палітычна матываваных справах. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У траўні 2022 года пакаранне было заменена на больш мяккае — "хатнюю хімію", у сувязі з тым, што Дзмітрый атрымаў інваліднасць трэцяй групы.

