Літвін скончыў тэхнікум па спецыяльнасці „Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры“. У 2012 годзе пайшоў у войска, служыў у "спецназе", потым некалькі гадоў працаваў канваірам у калоніі "Віцьба-3". Некаторы час працаваў у Маскве ахоўнікам, а вярнуўшыся ў Віцебск, далучыўся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч. Збіраў подпісы ад імя кампаніі “Гавары праўду!”, быў назіральнікам на выбарах, шмат фатаграфаваўся пад бел-чырвона-белымі сцягамі і здымаў відэаролікі пратэстнага зместу.
Аднак Дзмітрый Літвін рэзка стаў супернікам апазіцыі. Ён пачаў рабіць абразлівыя відэасюжэты пра віцебскіх прадстаўнікоў БХД, называў актывістку Таццяну Севярынец "сектанткай і ерэтычкай", прадстаўніцай таталітарнай польскай каталіцкай ерэтычнай секты".
Дзмітрый Літвін трапіў толькі зараз, калі пачаў публічна выступаць за праваслаўную абсалютную манархію, пісаць тэксты аб тэорыях змовы і хуткім апакаліпсісе. Пакуль Літвін прыніжаў апазіцыю, яго погляды былі прымальнымі для ўладаў, але як толькі пачаў крытыкаваць дзяржаўны лад, яго асудзілі .
