Зміцер быў затрыманы і асуджаны за тое, што 10 жніўня 2020 года кінуў «кактэйль Молатава» ў бок вайскоўцаў. Бутэлькі, паводле версіі следства, былі перавезены ў цэнтр Гомеля Леанідам Кавалёвым, які схаваў іх, а вечарам таго ж дня перадаў Дзмітрыю і Мікіце Залатарову з прапановай падпаліць будынак, аўтобус або аўтазак. Зміцер часткова прызнаў сваю віну, патлумачыўшы, што кінуў «кактэйль» для таго, каб выйграць час і пазбегнуць затрымання.
У снежні 2021 года быў пераведзены на турэмны рэжым за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».



