У пачатку снежня 2025 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Склад бутэльак». Сярод тых, каго назвалі датычным да яе, былі і Сяргей Салаш і Зміцер Бабіцкі. У свой час Бабіцкі і Салаш удзельнічалі ў выбарчых кампаніях, балатаваліся ў дэпутаты, збіралі подпісы за кандыдатаў ад апазіцыі. У 2010-х яны адышлі ад палітыкі і займаліся толькі бізнэсам і грамадзкай дзейнасьцю.
КДБ таксама заявіў, што да ініцыятывы маюць дачыненне Валянцін Бахцінаў, Аляксандра Вішнеўская, Анастасія Цярэшка, Валерыя Бельская, Юрый Душын, Вольга Стралкоўская, Кірыл Скабейка, Дзмітрый Кавалёнак, Сяргей Статкевіч.
