Зміцер, музыка, быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі і гасцямі. На працягу наступных двух сутак частка ўдзельнікаў была асуджаная па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, у тым ліку Змітра — яму прызначылі 15 сутак арышту, але пасля іх заканчэння ён на волю не выйшаў.
У кастрычніку таго ж года Зміцер быў прызнаны вінаватым па артыкуле «арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.



