Дзмітрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, выплаты буйнога штрафу і маральнай кампенсацыі.
У лютым 2023 года адбылося судовае паседжанне, па выніках якога Дзмітрыя перавялі ў калонію.
Вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




