Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Зміцер Аляксеевіч Лукашук

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Вядомы беларускі журналіст, палітычны аглядальнік, рэдактар і вядучы праграм на незалежнай радыёстанцыі "Еўрарадыё" (Euroradio). Выступае ключавым вядучым прамых эфіраў, інтэрв'юерам і палітычным аналітыкам выдання. Штодзень абмяркоўвае з экспертамі, палітыкамі і дзеячамі культуры актуальны парадак Беларусі, рэгіянальную бяспеку і міжнародныя адносіны.

Разам з філосафам Максімам Гарунавым запусціў у 2018 годзе цыкл гутарак з вядомымі беларусамі аб пошуку і фармуляванні беларускай нацыянальнай ідэі (аўтарскі праект "Ідэя Х" ).

У ліпені 2021 года Зміцер Лукашук быў вымушаны пакінуць Беларусь і пераехаць у Варшаву. Гэта адбылося на фоне закрыцця мінскага карэспандэнцкага пункта "Еўрарадыё", пазбаўлення журналістаў акрэдытацыі МЗС і маштабнага ціску на незалежныя медыя ў краіне.

У кастрычніку 2021 года, Telegram-канал "Еўрарадыё" быў прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі", а сайты радыёстанцыі заблакаваныя на тэрыторыі краіны.

20 ліпеня 2022 года МУС Беларусі ўнесла рэдакцыю "Еўрарадыё", а таксама яго старонкі ў сацыяльных сетках і YouTube-канал у пералік "экстрэмісцкіх фарміраванняў".

19.11.2024 года Зміцера ўнеслі ў базу вышуку РБ і РФ у сувязі з установай на яго палітычна матываванай крымінальнай справы.

У лістападзе 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла асабісты Instagram-акаўнт Дзмітрыя Лукашука ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У эміграцыі Зміцер пачынае працаваць у варшаўскай рэдакцыі «Еўрарадыё» , рэгулярна вядзе стрымы на YouTube-канале радыёстанцыі.

Зміцер Аляксеевіч Лукашук
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
10.12.1969
Артыкулы:
Аб'яднанні:
ЖурналістыБацькі непаўнагадовых

Храналогія

  1. 2021
  2. 09.07.2021

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя