Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён некалькі разоў удзельнічаў у менскіх акцыях пратэсту, выходзіў на праезную частку праспекта Незалежнасці, чым блакаваў рух грамадскага транспарту. У пастанове суда асобна адзначаецца, што Дзмітрый сфатаграфаваўся на праезнай частцы з нацыянальным сцягам. Мужчыну апазналі па фотаздымках і відэазапісах з пратэстаў, якія сілавікі знайшлі ў яго мабільным тэлефоне.
Дзмітрый мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў індывідуальным прадпрымальнікам.
