Дзіне 23 гады. Летась скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і стала дыпламаванай перакладчыцай з англійскай і арабскай моў. Ва ўніверсітэце дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах па перакладзе тэкстаў, а ў яе рэзюмэ пазначана, што яна перакладала тэксты для структур ААН.
У відэа сілавікоў сцвярджаецца, што яна «праверыла» сябе ў фэйкавым боце BYPOL і неўзабаве да яе прыйшлі. Але не факт, што гэта праўда. На рэсурсах, якія захоўваюць гісторыю акаўнтаў, бачна, што калісьці яе тэлеграм-акаўнт называўся яе ўласным імем.
