Грамадзянін Літвы. У апошнія гады Дэвід арганізоўваў турыстычныя экскурсіі, у тым ліку ў беларускую частку Чарнобыльскай зоны адчужэння.
Станулявічус вёў блог у ціктоку з амаль 9000 падпісчыкаў , а таксама старонкі ў фэйсбуку і інстаграме. Там ён у асноўным асвятляў двухдзённыя выезды па маршруце Вільня - Ліда - Мінск - Гомель - Хойнікі з наведваннем Чарнобыльскай зоны і вяртаннем назад.
Апошні раз ён анансаваў такі тур 23 лютага 2026 года. Тады ж пісаў, што наступны выезд плянуецца на 6 сакавіка. Неўзабаве пасля гэтага Станулявічус быў арыштаваны. Падобна, на беларускай мяжы, бо ён не апублікаваў нічога з таго тура.
