Дзяніс быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту — «Маршы адзінства», які прайшоў 6 верасня 2020 года ў Гродне, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

