Былыя палітзняволеныяПамілаваны

Дзяніс Сяргеевіч Мікіта

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Дзяніса Мікіту затрымалі ўвечары 25 студзеня 2024 года за дробнае хуліганства. Яго даставілі ў дзяжурную часць РАУС. Ён не быў згодны з затрыманнем і нібыта пачаў выказваць на адрас супрацоўнікаў міліцыі абразы і пагрозы, пры тым згадаўшы Лукашэнку. Па версіі міліцыі, 38-гадовы мужчына рабіў гэты працяглы час і неаднаразова яго прынізіў. У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа. Мужчыну судзілі публічна ў будынку Свіслацкага райвыканкама. Аб працэсе паведаміла раённая газета: там распавялі, што на паседжанні прысутнічалі "прадстаўнікі грамадскасці" і СМІ. Дзяніс Мікіта прызнаў віну.

Паведамляецца, што гэта ўжо 11-я судзімасць абвінавачанага. Ён быў судзімы за крадзяжы, катаванне, пагрозу забойствам, а таксама за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, мужчына пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да дваіх дзяцей.

23.05.2024 г. у Дзяніса адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

Прысуды

Вырак суда 02.04.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 23.05.2024
невядома.

Прычасныя да рэпрэсій

Васіль Уладзіміравіч Скок
Васіль Уладзіміравіч Скок
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
суд Свіслацкага раёна
Тып:
Апеляцыя
Дата:
23.05.2024
Падрабязней
Дзяніс Сяргеевіч Мікіта
У зняволенні:
Родны горад:
Свіслач
Дзень нараджэння:
31.01.1985
Знаходзіўся ў:
ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. ~25.01.2024

    Змяненне статусу

    У зняволенні

  3. 02.04.2024

    Вырак суда 02.04.2024

    3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, суд Свіслацкага раёна

  4. 23.05.2024

    Апеляцыя 23.05.2024

    невядома, суд Свіслацкага раёна

  5. 11.06.2024

    Перавод

    ПК-9 — У зняволенні

  6. 2026
  7. 20.03.2026

    Змяненне статусу

    Памілаваны