Мужчына кіраваў групай кампаній "Дахміра". Гэта міжнародны бізнэс, які прадае абсталяванне для свінакомплексаў, малочнатаварных ферм і птушкафабрык. Кампанія мае офісы ў Беларусі, Расіі, Казахстане і Арменіі (да вайны быў яшчэ офіс ва Украіне).
Таксама да канца 2024 года ён быў генеральным дырэктарам расійскай кампаніі "Мілпарт", якая гандлявала сырамі.
Па-за працай Дзяніс цікавіўся матацыкламі эндуро.
