Блогер з Рэчыцы. Працэс зрабілі закрытым, таму ўсё, што вядома — маладому чалавеку паставілі ў віну відэа, апублікаванае яшчэ ў 2020 годзе на Youtube, дзе ўгледзелі абразу Лукашэнкі. Акрамя таго, вядома, што Барсукоў супрацоўнічаў і з прапагандыстамі. Ён прымаў удзел у «выкрывальным» сюжэце Ксеніі Лебедзевай на «БТ». У «расследаванні» малады чалавек прадстаўлены як «некалі негатыўна ставіўся да ўлады». Яго гісторыю выкарыстоўвалі для маніпуляцыі.
8 лістапада 2022 г. у судзе Горацкага раёна адбыўся разгляд справы аб пераводзе палітвязня ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму.

