Дзяніс быў затрыманы 5 жніўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і змешчаны на трое сутак у ІЧУ. Пасля ён быў вызвалены пад асабістае даручальніцтва.
У кастрычніку 2021 года Дзяніс быў асуджаны за тое, што 8 верасня 2020 года апублікаваў у тэлеграм-чаце «Менск 97%» наступнае паведамленне: «Тэрмінова, кіроўцы на Машэрава! Блакуйце рух, не дайце сілавікам сабрацца, дапамажыце пратэстоўцам!».


