Давід быў затрыманы пасля вяртання з Польшчы ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
21 студзеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.








