Дар'ю затрымалі 16 чэрвеня. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фатаграфіі з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі.
Была вызвалена ў канцы лета 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

















