Вызвалена

Дар'я Аляксееўна Ганіч

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Паводле абвінавачання, сяброўкі (Дар'я і Кацярына) 22 лістапада 2022 года, знаходзячыся каля будынку інтэрната КТУП «Менскі Камароўскі рынак» сарвалі з фасаду гэтага будынка дзяржаўны сцяг. Затым дэманстратыўна махалі ім ідучы па вул. Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю.

Пры гэтым свае дзеянні здымалі на камеру мабільнага тэлефона, а фота - і відэафайлы выкладвалі ў групу ў сацыяльнай сетцы, чым публічна зняважылі дзяржсімволіку.

Падчас судовага паседжання дзяўчыны прызналі віну ў поўным аб'ёме і чыстасардэчна раскаяліся.

Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Прысуды

Вырак суда 24.01.2023

3 месяцы арышту.

Фігуранты справы

Дар'я Аляксееўна Ганіч
Родны горад:
Мінск
Артыкулы: