Дар'я — актывістка і фемблогерка. У сваім блогу ў Instagram яна вяла асветніцкую працу, расказвала пра сексізм і праводзіла лекцыі пра фемінізм. Да затрымання працавала менеджаркай па развіцці персаналу.
У снежні 2021 года Дар'ю затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК, а на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа з ёй. Доказамі па яе справе сталі фотаздымкі з маршаў 2020 года.
У красавіку 2022 года Дар'ю прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Менску.
У Дар'і астма. У калоніі з-за працы з сінтэтычнымі тканінамі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі, таксама яе мучылі моцныя болі ў спіне.
Вызвалена ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




















