Яроцкага затрымалі 16 жніўня 2023 года, аднак з прычыны хваробы змясцілі ў бальніцу да 6 кастрычніка, пасля чаго да суда вызвалілі пад асабістае даручальніцтва.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Даніла Яроцкі, "прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак у Жлобіне, разам з іншымі выходзіў на праезную частку аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту".