Само судовае слуханне праходзіла ў паказальным рэжыме, па-за будынкам суда, перад навучэнцамі політэхнічнага і аграрнага каледжаў. Канапацкага і Молчана ў прысутнасці публікі паказальна ўзялі пад варту пасля абвяшчэння прысуду.
Сутнасць прэтэнзій да Маўчана і Канапацкага была ў тым, што летам 2021 года ў аг. Дзятлавічы (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) з магазіна знялі дзяржфлаг. Як абвяшчае версія абвінавачання, пасля сцяг маладыя людзі спалілі ў лесе. Такім чынам, паводле версіі абвінавачання і суддзі, адбылося злачынства «здзекі над дзяржсімвалам».
Па падліках мусіў выйсці на волю ў снежні 2024 г.


