Верагодней за ўсё быў затрыманы летам 2023 года. У 2013 годзе Артур адкрыў уласную бізнес-краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. У групе групы Укантакце больш за 40 тысяч падпісчыкаў. У апошнія гады яго фірма спецыялізавалася на брэндзе Under Armour. А з 2023-га пераклаў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову.
Артур захапляецца спортам, але асабліва футболам, і нават раней гуляў у аматарскіх лігах на пазіцыі брамніка. У якасці фота на свае аватаркі ў сацсетках ён ставіць футбалістаў і іншых спартоўцаў.
Акрамя пазбаўлення волі Артуру прысудзілі штраф у памеры 700 базавых велічыняў.









