Арцёма прызналі вінаватым у тым, што 26 студзеня 2021 года ён стварыў адкрыты тэлеграм-канал і размясціў там выявы семярых супрацоўнікаў Асіповіцкага РАУС з зневажальнымі каментарамі. У пачатку лютага 2022 года яму зрабілі больш жорсткім рэжым і перавялі ў калонію да канца тэрміну.
У кастрычніку 2022 года Арцёма быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У канцы жніўня 2023 года Арцёма асудзілі па ч. 4 арт. 328 КК РБ (незаконны абарот наркатычных сродкаў); ён адбывае пакаранне ў ПК-20.

