Арцём быў затрыманы ў лістападзе 2021 года на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь. Ён прыехаў на адзін дзень, каб здаць атэстацыю па працы, і быў затрыманы проста ў офісе. Яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і ўзялі пад варту да суда.
У красавіку 2022 года Арцёма прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
У сакавіку 2025 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.




